У шклоўскай калоніі «палітычным» вязням пачалі нашываць жоўтыя біркі на адзенні

Як піша «Магілёўскі рэгіён», у калоніі ў Шклове «палітычным» нашываюць жоўтыя біркі.
Пра гэта даведалася актывістка Вольга Быкоўская ад гродзенскага каардынатара Руху «За Свабоду» Вітольда Ашурка, куды яго адправілі адбываць пакаранне.

«Палітычных тут не бракуе. Так што сумаваць нагоды няма. Тым больш, што адміністрацыя выдала загад мець жоўты колер бірак на адзенні, і таму палітычных можна адрозніць здалёк», — піша Вітольд.

Падобныя біркі прышывалі да адзення ў нацысцкіх канцлагерах.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: