У шклоўскай калоніі памёр палітвязень Вітольд Ашурак

Палітвязень Вітольд Ашурак, якога 18 студзеня ў Лідскім раённым судзе прысудзілі да 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму, памёр у шклоўскай калоніі на 50-м годзе жыцця, паведамляе «Наша Ніва».
Прычына смерці — спыненне сэрца. Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі сваякі Вітольда Ашурка.

Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння ўдзень жонцы Вітольда патэлефанавалі з калоніі і паведамілі пра смерць мужа. Расследаванне вядзе Следчы камітэт.


Са зняволення Вітольд Ашурак пісаў вельмі цёплыя і бадзёрыя лісты. Некаторыя з іх публікаваліся ў «Новым Часе».









Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім Вітольда. Немагчыма выказаць наш смутак...


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: