У школы Гомельшчыны спрабуюць трапіць невядомыя з вялікімі заплечнікамі

"Ужо некалькіх дзён мы пасылаем ва ўстановы адукацыі прадстаўнікоў, якія непазнавальныя, з вялікімі заплечнікамі, якія наведваюць школу... І тут жа рэйдавая група, якая знаходзіцца ў гэты час у машыне на вуліцы, прыходзіць да дырэктара", — распавядае пра новыя праверкі бяспекі ў школах «Еўрарадыё».

Фота euroradio.fm

Галоўнае ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама сумесна з міліцыяй правядуць праверкі ва ўсіх школах вобласці. Асаблівая ўвага надаецца навучальным установам, у якіх больш за 1000 вучняў. Праверкі розныя — адкрытыя і схаваныя. Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", асаблівую ўвагу звяртаюць на строгі прапускны рэжым, на функцыянаванне турнікетаў, камер відэаназірання, на працу вахцёраў.

"Рэйдавая група змяніла сваю тактыку, — распавядае намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама Жанна Ждановіч. — І на працягу ўжо некалькіх дзён мы пасылаем ва ўстановы адукацыі прадстаўнікоў, якія непазнавальныя, з вялікімі заплечнікамі, якія наведваюць школу, а затым дакладваюць нам пра тое, як спрацоўвае прапускны рэжым. І тут жа рэйдавая група, якая знаходзіцца ў гэты час у машыне на вуліцы, прыходзіць да дырэктара, і мы высвятляем, чаму ўдалося прайсці на другі паверх, чаму не праверылі вялікі заплечнік".

У бліжэйшай будучыні ва ўсіх школах Гомельскай вобласці з'явяцца трывожныя кнопкі. Што да відэаназірання, то яно ёсць толькі ў 28% школ.

Праверкі пачаліся пасля нядаўняга трагічнага здарэння ў школе ў Стоўбцах, дзе загінулі настаўніца і школьнік.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: