У Топ-30 беларускіх YouTube-каналаў больш за ўсё «like» ў канала TUT.BY, «dislike» — у канала АНТ

У трыццаці самых праглядваемых у Беларусі YouTube-каналаў сумарная колькасць праглядаў склала 51 205 492.

У тройку лідараў па праглядах у красавіку ўвайшлі TUT.BY, БЕЛСАТ NEWS і «Рэальная Беларусь», паведамляе infopolicy.biz са спасылкай на «Baltic Internet Policy Initiative».

Агульная колькасць праглядаў відэа прааналізаваных каналаў склала ў красавіку 2021 года 57 683 872, што на 5,7% менш, чым у прааналізаваных каналаў мінулым месяцы, і на 45,4% менш, чым у лістападзе 2020-га.

У трыццаці самых праглядаемых каналаў сумарная колькасць праглядаў склала 51 205 492.

Больш за ўсё каментароў сабраў канал TUT.BY: 54 745.

Самая вялікая колькасць «Share» («Падзяліліся») у тэлеканала АНТ: 8 628.

Самая вялікая колькасць «Like» («Спадабалася») у канала TUT.BY: 360 287.

Больш за ўсё «Dislike» («Не спадабалася») у тэлеканала АНТ: 31 272.

Паводле thinktanks.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: