У Топ-5 тэлеперадач, якія глядзяць беларусы, чатыры — расійскія

У Топ-5 тэлеперадач, якія глядзелі беларусы ў жніўні, з беларускага кантэнту аказаліся толькі «Нашы Навіны» на АНТ.

Андрэй Малахаў з'яўляецца ўпэўненым кумірам беларускіх тэлегледачоў 


ЗАТ «Медыявымяральнік» апублікавала справаздачу, што глядзелі беларускія тэлегледачы ў жніўні 2021 года.

Высветлілася, што па прагляду найбольшы глядацкі ахоп у перадач «Хай кажуць», «Прывітанне, Андрэй!», серыялаў «Перакаці поле» і «Сабака 6». Адзіны беларускі прадукт, які ўвайшоў у Топ-5 — гэта «Нашы навіны» на АНТ. Навины занялі пяты радок рэйтынгу піша Thinktanks.by.

Даследаванне паказала, што максімальны аб’ём аўдыторыі гледачоў ля тэлевізараў збіраецца і ў будні, і ў выходныя з 18:00 па 23:30.


У суботу-нядзелю ў параўнанні з панядзелкам-пятніцай глядацкая актыўнасць вышэй у 08:15-19:00 на 13,5%, ніжэй у 05:45-08:00 на 13,5%, а таксама ў 19:00-23:15 на 2,5%.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: