У трэнера і ўдзельніка фондаў салідарнасці Андрэя Ткачова прайшоў ператрус па справе Герасімені

Сёння дома ў трэнера Андрэя Ткачова прайшоў ператрус у рамках крымінальнай справы супраць Аляксандры Герасімені, Аляксандра Апейкіна і дзейнасці Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці, паведаміў Ткачоў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Фота са старонкі Андрэя Ткачова ў фэйсбуку

Фота са старонкі Андрэя Ткачова ў фэйсбуку


«Мяркуючы па ўсім, я з'яўляюся фігурантам той жа справы па "падрыве прэстыжу краіны на міжнароднай і палітычнай арэне, дыскрэдытацыі кіраўніцтва спартыўнай галіны і дзяржавы"», — напісаў трэнер.

Увесну 2020 года Андрэй Ткачоў разам з Андрэем Стрыжаком стаў заснавальнікам і валанцёрам ініцыятывы BYCOVID-19, якая дапамагала забяспечваць беларускіх медыкаў сродкамі аховы. Цяпер Ткачоў супрацоўнічае з Фондам спартыўнай салідарнасці і каардынуе Фонд медыцынскай салідарнасці. З восені 2020 года знаходзіцца за мяжой.

Нагадаем, крымінальная справа супраць кіраўнікоў БФСС Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна была ўзбуджаная па ч. 3 арт. 361 КК («Заклікі да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы, учыненыя з дапамогай інтэрнэту або СМІ»). Паводле версіі следства, яны распаўсюджвалі загадзя ілжывыя звесткі аб выніках выбарчай кампаніі ў Беларусі, падзеях у сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай і культурнай сферах жыцця грамадства, заклікалі замежныя арганізацыі і дзяржавы да дзеянняў, якія шкодзяць нацбяспецы Беларусі, чым нанеслі «значную іміджавую і фінансавую шкоду» краіне, падарвалі яе прэстыж на міжнароднай арэне, дыскрэдытавалі кіраўніцтва спартыўнай галіны і дзяржавы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: