У трох раёнах Беларусі ўведзена забарона на наведванне лясоў

Мінскі, Жыткавіцкі і Ваўкавыскі раёны ў гэтыя выхадныя не гатовыя прымаць аматараў лясных шпацыраў, паведамляе Мінлясгас.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

У названых рэгіёнах ўстанавіўся 4-ы клас пажарнай небяспекі, а гэта значыць, што тут уведзена забарона на наведванне лясоў.

Супрацоўнікі лясноў гаспадаркі просяць грамадзян падумаць пра ўласную бяспеку і ўстрымацца ад небяспечнага адпачынку.

У астатніх рэгіёнах пажаранебяспечная сітуацыя стабільная, наведванне лясоў дазволена.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: