У Тур’і вырубяць лес і пабудуюць прадпрыемства?

Часткі гістарычнага ляснога масіву могуць пазбавіцца жыхары вёскі Тур’я, што ў Шчучынскім раёне.
Мясцовыя жыхары абураныя тым, што іх інтарэсы не ўлічваюцца падчас праектавання пабудовы вытворчасці, у якой зацікаўлены польскія інвестары. Іх не цікавяць пусткі, яны хочуць знішчыць лес, які з’яўляецца санітарным бар’ерам для жыллёвай зоны. Кажа жыхар Тур’і:

– Збіраюцца выразаць вялікі кавалак старажытнага лесу, катораму больш за 120 гадоў. Мала таго, што выразаць кавалак, там каля 40 гектараў, ужо намецілі дзялянку, прыгатавалі для вырубкі. Знайшлі выканаўцаў гэтай працы. Галоўнае, што на месцы збіраюцца будаваць вытворчасць быццам экалагічнага матэрыялу ўгнаенняў для грыбоў. З таго, што я ведаю, са скідзельскай птушкафабрыкі будуць вазіць памёт, дадаваць салому і вырабляць угнаенні.

Якія экалагічныя страты для людзей, іх здароўя, можа прынесці падобная ідэя інвестара і забудоўшчыка, цяжка падлічыць. Атрымліваецца, што лясны фонд, нягледзячы на абарону заканадаўства, значна лягчэй аддаць пад вытворчасць, чым пад земляробства. Кажа ён:

– Галоўнае, што каля гэтага масіву жывуць людзі, дзіцячы садок, свідравіна вады. Нормы парушаныя, я не буду называць лічбы.

Стварыўшы ініцыятыўную групу жыхары Тур’і хочуць ведаць, што думае на гэты конт гарадзенская санітарна-эпідэміялагічная станцыя. Людзі спадзяваліся, што пабудуюць дамы ў чысцейшым месцы, Цяпер яны стаяць перад пытаннем куды падзецца, калі праект з парушэннямі экалагічных нормаў усё ж будзе рэалізаваны.

Паводле Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: