У Валерыя Цапкалы памерла сястра. Ён не можа паехаць на пахаванне, бо яна жыла ў Расіі

«Згарэла літаральна за тры дні», — напісаў беларускі палітык на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
У былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Валерыя Цапкалы памерла сястра. Пра гэта ён распавёў у сацсетках.

— Сёння не стала Віты, маёй сястры. Яна памерла ў шпіталі ў Цверы, «згарэла» літаральна за тры тыдні, — напісаў Валерый Цапкала. — Да таго часу, як Віта вырашыла вызначацца ў выбары свайго жыццёвага шляху, я ўжо адслужыў у арміі і скончыў другі курс МГІМО МЗС СССР. Мяне здзівіў выбар Віты: яна захацела стаць настаўніцай у школе, прычым настаўнікам малодшых класаў. Навошта? — спытаў я! Бо яны зарабляюць вельмі мала...

Па-першае, — адказала яна, — я вельмі люблю дзяцей, асабліва маленькіх, калі яны толькі пачынаюць разумець свет.

А па-другое:.. Бо хтосьці павінен!

Улетку 2020 года Віта прыехала да нас, у Мінск, каб дапамагчы ў няпросты для нас час, калі мы зусім не мелі магчымасць быць побач з нашымі дзецьмі.

Віта апынулася сведкай таго жаху, які адбываўся ў Беларусі ў жніўні 2020 года, ды і да гэтага часу адбываецца ў нашай краіне. Ні я, ні мая сям'я не можам паехаць на пахаванне Віты ў Расію, — гэты рэжым зрабіў усё, каб ірваць чалавечыя і роднасныя сувязі паміж людзьмі.

Віта, наша дарагая, ты занадта рана сышла, але пакінула яркі след у нашых сэрцах, добрую памяць тваіх вучняў у школе, іх бацькоў і блізкіх. Дзякуй табе за ўсё! Спі спакойна, наша родная!

P. S. Сёння мы пайшлі на рынак і мой сын Пеця ні з таго ні з сяго сказаў: «Вельмі шкада, што пакуль не вынайшлі машыну часу». Я не зразумеў да чаго гэта сказаў васьмігадовы дзіця, і спытаў: «Ты хочаш, каб яна перанесла цябе ў мінулае ці будучыню?». Ён адказаў: «У мінулае». Я спытаў, чаму. «Таму што тады Віта яшчэ была жывая»...


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: