У Валожыне шматдзетнага бацьку арыштавалі на 15 сутак за чырвоную палоску на гаражы

Камунальнікі пасля суда перафарбавалі паласу ў шэры колер. А мужчыну ўжо звольнілі з працы.

19 сакавіка ў Валожынскі РАУС выклікалі Сяргея Тура, там на яго склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за тое, што ён нібыта праводзіць пікет у выглядзе пафарбаванага ў БЧБ гаража. Пасля складання пратаколу яго адпусцілі, але праз некаторы час супрацоўнікі міліцыі прыехалі да Тура дадому. У гэты час Сяргей быў у паліклініцы. Міліцыянты там і затрымалі мужчыну, распавядае «Вясна».

Сяргей пазваніў жонцы з міліцыі і сказаў, што суд над ім адбудзецца ў панядзелак, але жонка так і не змагла патрапіць на яго: працэс прайшоў фактычна ў закрытым рэжыме. Суд арыштаваў мужчыну на 15 сутак.

Акрамя таго, пасля суда да Тураў дадому прыхалі камунальнікі і зафарбавалі чырвоную палоску на гаражы ў шэры колер. Пры гэтым, яны паведамілі гаспадыні дома, што гэта «бясплатна — у якасці дапамогі як шматдзетнай сям’і». У Сяргея дома трое непаўналетніх дзетак: 2, 4 і 8 гадоў. Па словах жонкі, мужчыну ўжо звольнілі з працы.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: