У варшаўскай школе віталі па-беларуску і з бел-чырвона-белым

Дзверы пачатковай школы № 361 у Варшаве сёння былі ўпрыгожаныя прывітаннем на беларускай мове — «Добры дзень!». Сам надпіс быў адмыслова выкананы ў беларускіх нацыянальных бел-чырвона-белых колерах.



Сёння ў школе праходзіў Дзень беларускай і ўкраінскай культур. Дзеці ўпрыгожылі класы ўручную зробленымі бел-чырвона-белымі сцягамі, частаваліся жэле ў нацыянальных колерах, глядзелі прэзентацыю з цікавосткамі з Беларусі.


У малодшых класах школы — з нулявога па трэці — прайшлі варштаты, прысвечаныя беларускай і ўкраінскай культурам. Вучні апрануліся ў колеры нацыянальных сцягоў Беларусі і Украіны, а таксама ўласнаручна зрабілі нацыянальныя сцягі дзвюх дзяржаў. А яшчэ рабілі лялькі-матанкі з тканіны і хустачак. Не абышлося і без салодкіх сюрпрызаў — дзеці частаваліся жэле у нацыянальных колерах Беларусі і Украіны.

Вучні 2–7 класаў удзельнічалі у анлайн-сустрэчы з прадстаўнікамі Амбасады Украіны ў Польшчы і «Адкрытага дома» — мультыкультурнага цэнтра ў Варшаве. Вучні паглядзелі прэзентацыю з цікавымі фактамі, якія датычацца Беларусі.

 

Пачатковая школа №362 знаходзіцца на поўначы Варшавы, у раёне Бялаленка, які даволі хутка развіваецца. Гэта школа — адна з самых буйнейшых і найбольш сучасных у раёне Бялаленка, яна разлічаная на амаль тысячу вучняў і 37 класаў. Апроч таго, школа зусім новая, яна расчыніла свае дзверы толькі 1 верасня 2020 года. Дарэчы, у яе ўрачыстым адкрыцці прымаў удзел мэр Варшавы і кандыдат на пасаду прэзідэнта Польшчы на выбарах 2020 года Рафал Тшаскоўскі.

Фота з адкрыцця школы 1 верасня 2020 г., мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі.

У гэтай школе вучацца і шмат дзетак беларусаў, якія пераехалі з розных прычын да Варшавы.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: