У Варшаве адчыніўся «Мірны дом», фонд, які дапамагае палітычным бежанцам з Беларусі

«Мірны дом» – гэта месца для беларусаў, якія звяртаюцца ў фонд «Humanosh».
Утульныя пакоі, кухня, дзе жыхары разам гатуюць ежу, і пакоі, дзе разам бавяць час, вывучаюць польскую мову на арганізаваных для іх занятках, а таксама працуюць у абсталяванай пад іхныя патрэбы майстэрні.

«Мірны дом» – гэта месца для беларусаў, якія звяртаюцца ў фонд «Humanosh».

«У кастрычніку мы пачалі прымаць беларусаў у нашым прыватным доме, пазней мы арандавалі 14 кватэраў. А пасля пастанавілі, што трэба стварыць адмысловае месца, куды беларусы могуць прыехаць і мець месяц-два на тое, каб вызначыць, што будуць рабіць у Польшчы».

На адкрыцці прысутнічаў Павал Латушка:

«Я вельмі спадзяюся, што гэты «Мірны дом» будзе прыдатны, але ўсё ж такі на кароткі час: мы вельмі хочам як мага хутчэй вярнуцца ў нашую Беларусь!»


Беларусы могуць без клопату жыць у «Мірным доме» да трох месяцаў, у гэты час фонд ім дапамагае знайсці кватэру, працу, уладкаваць дзяцей.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: