У Вашынгтоне на мемарыяле Музея навін з'явіцца імя Паўла Шарамета

Імя забітага ў Кіеве журналіста Паўла Шарамета з'явіцца на мемарыяле Музея навін (Newseum) у Вашынгтоне.
Імя Шарамета будзе дададзена на мемарыял у ліку 14 імёнаў загінуўшых ў 2016 годзе журналістаў у ходзе цырымоніі 5 чэрвеня. У спісе таксама загінулыя калегі Шарамета з Афганістана, Бразіліі, Індыі, Ірака, Лівіі, Мексікі, Сірыі і Самалі. З улікам новых прозвішчаў мемарыял музея будзе налічваць імёны 2.285 загінулых журналістаў і работнікаў СМІ з 1837 года.

Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года ў Кіеве ў выніку выбуху аўтамабіля. Ён каля дзесяці гадоў працаваў на расійскім тэлебачанні, у тым ліку на Першым канале, апошнія пяць гадоў жыў у Кіеве, працаваў у інтэрнэт-выданні «Украінская праўда», а таксама на «Радыё Весці». Следства лічыць помста за прафесійную дзейнасць галоўнай версіяй забойства журналіста.


Паводле baj.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: