
Крыж, усталяваны 12 лістапада

Усталяванне крыжа
Мемарыяльны
крыж, пастаўлены 12-га лістапада, з’яўляецца пачаткам маршруту, адзначанага
паказальнікамі: кіруючыся імі, кожны ахвотны можа самастойна наведаць мемарыял.

Указальнікі
З 2014 году ў «расстрэльным лесе» актывісты ініцыятывы
«Хайсы» паставілі 34 крыжы. Першыя пяць былі знішчаныя невядомымі вандаламі,
але потым адноўленыя.
27 крыжоў было пастаўленыя каля вялікіх ямін, дзе на працягу трох гадоў знаходзілі парэшткі — косці і чарапы з кулявымі адтулінамі, а таксама фрагменты вопраткі і абутку.

Крыжы ў лесе
Яшчэ 7 крыжоў сімвалічныя, іх паставілі на ўваходзе ў
«расстрэльны» лес з розных бакоў.


Шыльда на цэнтральным крыжы
Неабыякавым грамадзянам удалося вызначыць імёны дзвюх
імаверных ахвяраў, расстраляных у гэтых мясцінах. Паводле сведчанняў
старажылаў, расстрэлы ў лесе каля вёсак Хайсы і Дрыкольле адбываліся рэгулярна
на працягу 1937–1938 гадоў.
Актывісты сабралі каля 40 сведчанняў пра сталінскія расстрэлы ў гэтых мясцінах. Але мясцовыя ўлады не бяруць іх пад увагу і адмаўляюцца ўшаноўваць памяць ахвяраў.

Сімвалічная магіла ў лесе
Памінальныя імпрэзы, а таксама рэгулярныя ўпарадкаванні гэтых мясцінаў ладзяць толькі віцебскія актывісты.

Тут пачынаюцца «віцебскія Курапаты»