У Віцебску са шматпавярховіка эвакуявалі 18 чалавек

Прычынай эвакуацыі стала невядомае рэчыва.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, 2 сакавіка ў 17-25 паступіла паведамленне аб выяўленні рэзкага паху ў доме на вуліцы 1-ая Пралетарская ў Віцебску. Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, выявілася, што ў адной з кватэр адчуваўся пах неўстаноўленага паходжання.

Патрапіўшы ўнутр кватэры, у якой нікога не было, супрацоўнікі МНС выявілі рэчыва карычневага колеру, разлітае на падлозе, падваконніку і сценах. Выратавальнікі з дапамогай спецыяльных прыбораў зрабілі замеры паветра на наяўнасць шкодных рэчываў, але яны вынікаў не далі. Пасля гэтага імі была праведзена апрацоўка памяшканняў кватэры растворам кальцыніраванай соды. Супрацоўнікі РАУС выставілі ачапленне месца здарэння. Работнікамі МНС з суседніх кватэр былі эвакуіраваны 18 чалавек (з іх 3 дзяцей). Пацярпелых няма.

У 18-40 жыхары вярнуліся ў свае кватэры. На дадзены момант праводзяцца аператыўныя мерапрыемствы па ўсталяванні рэчыва і абставін здарэння.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: