У Віцебску супрацоўнікаў заводу сантэхнарыхтовак перавялі на 2-гадзінны працоўны тыдзень

На Віцебскім заводзе сантэхнарыхтовак скарацілі працоўны графік да двух гадзін у тыдзень. Супрацоўнікі прадпрыемства працуюць па панядзелках з 8.00 да 10.20 гадзін з 20-хвілінным перапынкам на абед.

Такое рашэнне прынята кіраўніцтвам завода ў сувязі «са складанымі эканамічным становішчам, доўгай адсутнасцю будаўніча-мантажных работ, у мэтах зніжэння працавыдаткаў».

«Аплата будзе праводзіцца прапарцыйна адпрацаванаму часу. У выпадку адмовы працягнуць працу ў новых умовах працы вы будзеце звольненыя...», — гаворыцца ў распараджэнні за подпісам дырэктара завода Вячаслава Пракоф'ева. Кіраўнік кампаніі адмовіўся ад каментароў, спаслаўшыся на занятасць.

У бухгалтэрыі прадпрыемства паведамілі, што завод працуе на поўным працоўным тыдні, а скарачэнне закранула толькі адно падраздзяленне. «Толькі мантажны ўчастак быў пераклад на скарочаны працоўны тыдзень — гэта літаральна дзевяць чалавек», — кажуць на Віцебскім заводзе сантэхнарыхтовак. Пры гэтым у распараджэнні за подпісам дырэктара гаворыцца пра ўвесь завод, а не пра канкрэтны ўчастак.

У лютым на прадпрыемства шукалі юрысконсульта на 410 рублёў, намесніка галоўнага бухгалтара на 640 рублёў, а ў студзені — электразваршчыка 3-4 разраду (на 300 рублёў).


Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!