У Віцебску звальняюць лекара-рэаніматолага, які першым у Беларусі сумленна казаў пра кавід

У Віцебску атрымаў апавяшчэнне пра непрацягненне працоўнага кантракта Уладзімір Мартаў — загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (БХМД). Лекар пацвердзіў TUT.BY, што 2 красавіка «забірае працоўную кніжку».



1 сакавіка Уладзімір Мартаў атрымаў апавяшчэнне ад адміністрацыі БХМД аб тым, што з 3 красавіка з ім не працягваюць працоўны кантракт — «у сувязі з заканчэннем тэрміну яго дзеяння».

Уладзімір Мартаў пацвердзіў гэтую інфармацыю:

— 2 красавіка забіраю працоўную кніжку.

Медык адзначыў, што гэта для яго «чакана», але ён пакуль не гатовы гаварыць на гэтую тэму больш падрабязна.

Афіцыйны каментар аблздрава і Міністэрства аховы здароўя нам аператыўна атрымаць не ўдалося. Як толькі ён з'явіцца, мы яго апублікуем.

Уладзімір Мартаў стаў адным з першых лекараў у Беларусі, хто яшчэ ў красавіку 2020 года, калі ўлады запэўнівалі, што ніхто ад COVID-19 у нас не памірае, не пабаяўся заявіць, што праблема ёсць і яна сур'ёзная.

У траўні мінулага года ён распавёў пра свой досвед лячэння хворых з каранавірусам ў рэанімацыі.

У лістападзе доктар Мартаў даў вялікае інтэрв'ю TUT.BY пра другую хвалю кавіда. Рэаніматолаг казаў, што канкрэтна Віцебск «палаў» ад інфекцыі менш, чым вясной, але сцэнары ў хваробы былі самыя розныя: паміралі і маладыя, і прыхільнікі ЗЛЖ. А для лекараў на новай «вайне» адкрыўся яшчэ і «другі фронт» — палітычны.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: