У Вільні пачынаецца Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі

У літоўскую сталіцу прыехала каля 500 навукоўцаў з больш чым 20 краін свету.

На працягу трох дзён працы кангрэса будуць разглядацца пытанні, звязаныя з гісторыяй, эканомікай Беларусі і яе месцам у сучаснай геапалітыцы.

Кажа старшыня арганізацыйнага камітэта кангрэса, доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч:

 Наша мэта — забяспечыць камунікацыю паміж гэтымі людзьмі. Паляпшаць якасць даследаванняў, спрыяць паўставанню новых даследчых праектаў, грамадскіх праектаў. Сціраць мяжу паміж акадэмічнай і экспертнай супольнсцю, прыцягваць больш увагі медыяў да вынікаў даследаванняў Беларусі. Будаваць больш аргументаваны і больш зразумелы вобраз сучаснай Беларусі.

Падзеі і факты беларускага мінулага і сучаснасці часта міфалагізуюцца. Іх выкрыццё — важная місія кангрэса, дадае Андрэй Казакевіч:

 І ў акадэмічнай супольнасці беларускай, і за мяжой існуе дастаткова вялікая колькасць розных міфаў, недакладных разуменняў таго, што адбывалася і што адбываецца ў сучаснай Беларусі. Мы бачым адну з місій кангрэсу менавіта ў тым, каб гэтае разуменне Беларусі паляпшалася.

Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі ладзіцца восьмы раз, але ўпершыню адбываецца ў Вільні. Раней месцам яго правядзення былі Коўна і Варшава.

Ганна Комінч, racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: