
У адной з вітрын ЦУМа — вось такі сюжэт з лістамі, Дзедам Марозам і эльфам, які абдымае падарунак. Са стала звісае спіс.
Пасля публікацыі чытачы заўважылі ў спісе жаданняў слова «кнігі», «тэлевізар», «дом», «кацер», яшчэ там былі «машына» і «свабода». Гэтыя словы ішлі адно за адным, і некаторыя нават убачылі словазлучэнне «Машына свабода», — з намёкам на Марыю Калеснікаву, якая знаходзіцца за кратамі.

А 24 лістапада спіс ужо быў скарочаным. Прыкметна, што ліст абрэзаны і злеплены зноўку, а ў спісе жаданняў ужо няма слова «свабода».
У ЦУМе адмаўляюцца ад каментароў па гэтай тэме.