У Вормсе ўручылі прэмію Лютэра. Лаўрэаты — Калеснікава, Ціханоўская і Цапкала

У нямецкім Вормсе прайшла цырымонія ўручэння прэміі імя Марціна Лютэра «Бясстрашнае слова» за 2021 год.


Лаўрэатамі стала «жаночае трыа» з Беларусі, якое ўзрушыла выбарчую кампанію па выбарах прэзідэнта ў 2020 годзе — Марыя Калеснікава, Святлана Ціханоўская і Вераніка Цапкала, піша DW.

У адсутнасць першых двух (Марыя КАлеснікава знаходзіцца пад арыштам, а Святлана Ціханоўская — у рабочай паездцы ў ЗША) ўзнагароду прынялі Вераніка Цапкала і сястра Калеснікавай Таццяна Хоміч.

У заяве аргкамітэта прэміі гаворыцца, што Вераніка Цапкала, Марыя Калеснікава і Святлана Ціханоўская «выступалі за мірную рэвалюцыю, новыя выбары і дэмакратычную будучыню сваёй краіны, рызыкуючы пры гэтым падвергнуцца пераследам, пазбаўленню волі, катаванням і дэпартацыі».

З віншавальнай прамовай выступіў экс-старшыня германскага Бундэстага Норберт Ламерт, які назваў беларускіх апазіцыянерак «адважнымі і натхняльнымі».

Прэмія «Бясстрашнае слова» заснаваная саюзам 16 гарадоў, у якіх жыў і працаваў вялікі нямецкі рэфарматар Марцін Лютар. Адзін раз у два гады яна ўручаецца людзям, якія смела абараняюць свае перакананні, сустракаючы на сваім шляху жорсткі супраціў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: