У возеры Шчучына знайшлі пераносны зенітны ракетны комплекс

Каля васьмі гадзін раніцы 28 ліпеня ў гарадскім вадаёме Шчучына (горада ў Гродзенскай вобласці) рыбалоў вылавіў з вады пераносны зенітна-ракетны комплекс «Ігла-1».
Фота Сдедчага камітэта

Фота Сдедчага камітэта

Пра гэта напісаў блогер NEXTA, дадаўшы, што зброя баявая, зараджаная і ў выдатным стане. Пасля інфармацыю пацвердзілі ў Следчым камітэце, праўда, адзначыўшы, што яна ўжо не ўяўляе пагрозы.

Пасля таго, як на месца прыбылі следчыя, яны канфіскавалі зброю, правялі агляд мясцовасці і прыцягнулі спецыялістаў. Гэта сапраўды аказалася пускавая прылада ад адстрэленай зенітнай ракеты — але, паводле інфармацыі СК, аднаразовая і ўжо не ўяўляе пагрозы.

ЗРК «Ігла-1» быў прыняты на ўзбраенне ў СССР у 1981 годзе. Ён дазваляе паражаць мэты на вышыні да 2500 метраў кіраванымі зенітнымі ракетамі з галоўкай саманавядзення. У розны час комплекс стаяў на ўзбраенні больш чым у 15 краінах.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!