Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

У вучэбцы, дзе служыў Коржыч, распускаюць сяржантаў — новых набіраюць з баявых частак

Працягваецца «разбор палётаў» пасля трагічнай смерці салдата Аляксандра Коржыча ў Печах.

У трэцяй школе, дзе служыў Коржыч, цалкам замяняюць сяржанцкі склад — тых, хто не затрыманы, адправяць служыць у іншыя часткі, на іх месца перавядуць сяржантаў з «баявых» частак, паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на ўласныя крыніцы

Магчыма, будзе створана сістэма рэгулярнай ратацыі сяржантаў.

Трохі раней там жа, у Печах, салдатам дазволілі мець пры сабе мабільныя тэлефоны, хай і прымітыўныя.

Таксама варта дадаць, што крыніцы «Нашай Нівы» з розных частак сігналізуюць пра пастрожванне афіцэрскіх абавязкаў у беларускім войску. Сілы спецаперацый, сувязь, спецназ — афіцэры цяпер на рэгулярнай аснове ладзяць начныя праверкі, павялічыўся час знаходжання афіцэраў з асабовым складам, у некаторых частках плануюць паставіць камеры.

Салдатам загадана паведамляць пра найдрабнейшыя парушэнні статутных адносін.

Міністэрства абароны пакуль не можа пацвердзіць роспуск сяржантаў у трэцяй школе. Прэс-сакратар ведамства Уладзімір Макараў адзначыў, што «рэалізуецца цэлы комплекс захадаў»: маўляў, замена сяржантаў можа быць адным з яго элементаў.

Паводле nn.by



Каментаваць