У зацверджаным Саўмінам спісе міжнародных турніраў на 2021 год адсутнічае чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску

Урад зацвердзіў пералік міжнародных спаборніцтваў, якія праводзяцца ў Беларусі ў 2021 годзе. Хакейны ЧС, частка матчаў якога павінна прайсці ў беларускай сталіцы, у пераліку турніраў адсутнічае.

Паводле спісу, сёлета ў беларускай сталіцы пройдуць такія мерапрыемствы, як чэмпіянат Еўропы па веласіпедным спорце на трэку (17-21 лютага), адзін з этапаў спаборніцтва Еўрапейскай чырлідарскай лігі (2-4 красавіка), чэмпіянат свету па сучасным пяцібор'і (5-14 чэрвеня) і чэмпіянат свету па лазер-рану (9-14 чэрвеня), піша «Прэсбол» са спасылкай на БЕЛТА.

На ліпень запланавана правядзенне адкрытага кубка Мінска па снукеры і міжнародных спаборніцтваў па трыятлоне «Чэмпіянат краін Балтыі». Розыгрыш Кубка Беларусі (Кубка Руслана Салея) па хакеі з шайбай сезона-2021/22 адбудзецца ў ліпені і жніўні.

Таксама ў пералік мерапрыемстваў увайшлі фінал чэмпіянату Еўропы па футболе сярод дзяўчат да 19 гадоў (21 ліпеня-2 жніўня), чэмпіянат Еўропы па маунцінбайку (9-15 жніўня), 50-ы Міжнародны турнір па барацьбе вольнай на прызы Аляксандра Мядзведзя (14-17 верасня), чэмпіянат свету па класічным паўэрліфцінгу (мужчыны, жанчыны, юніёры, юніёркі, юнакі, дзяўчаты) (23 верасня — 3 кастрычніка) і іншыя спаборніцтвы.

Акрамя таго, згодна з планамі, у беларускай сталіцы пройдуць этап Кубка свету і міжнародныя кваліфікацыйныя спаборніцтвы па выездцы (14-18 красавіка і 13-17 кастрычніка).

Пастанова ўступіла ў сілу з 1 студзеня 2021 года.

Нагадаем, што праз апошнія палітычныя падзеі правадзянне хакейнага чэмпіянату свету ў Мінску пакуль пад вялікім пытаннем. Мяркуецца, што яно будзе вырашана ўжо ў студзені.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: