У зняволенага Андрэя Скурко дыягнаставалі пнеўманію — верагодна, кавіднага паходжання

Андрэй Скурко адразу пасля пераводу на «Валадарку» трапіў у медчастку, паведамляюць яго калегі з «Нашай Нівы». Цяпер яму дыягнаставалі пнеўманію — верагодна, кавіднага паходжання.

Паводле слоў журналіста Алега Груздзіловіча, які сядзеў з ім у адной камеры, з 18-га ліпеня Андрэй пачаў кашляць, узнялася тэмпература, яму давалі парацэтамол.

У Скурко — інсуліназалежны дыябет. Ён правёў на Акрэсціна 13 сутак без матраца, пасцелі і пры нягаснучым святле, без дыябетнай дыеты і перадач. Кавід для дыябетыкаў смяротна небяспечны.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: