У Жодзіне да 55-годдзя горада назвы вуліц і станцыі напісалі з памылкамі

Моўныя пытанні ў Жодзіне дагэтуль не вырашаныя на карысць патрабаванняў беларускага заканадаўства і правілаў граматыкі.
Фота Аляксея Лапіцкага

Фота Аляксея Лапіцкага

Станцыю электрацыі «Жодзіна-Паўднёвае» у парушэнне Закона «Аб назвах геаграфічных аб’ектаў» перайменавалі ў «Жодино-Южное».
Назва над прыпынкам "Жодзіна-Паўднёвае" пасля рэканструкцыі, чэрвень 2018. Фота Святланы Лапіцкай.

Акрамя таго, на платформах гэтай жа станцыіна зьявіліся новыя доказы альбо безадказнай неахайнасці, альбо звычайнай моўнай непісьменнасці, альбо …
Фота Аляксея Лапіцкага

Як бачна, шыльды з беларускамоўнымі назвамі станцыі аформлены тут з памылкамі ў канчатках. Замест «Жодзіна-ПаўднёваЕ» на перонах з'явіліся вялікія стацыянарныя надпісы «Жодзіна-ПаўднёваЯ».
Фота Аляксея Лапіцкага

Фота Аляксея Лапіцкага


І гэтым, напэўна, мог скончыцца здзек з нормаў права і правілаў граматыкі. Але ў самім памяшканні станцыі, верагодна, тыя ж самыя «гарадскія дызайнеры» прымацавалі на дзіва правільна аформленую дошку для раскладу руху электрацыяў, на якую, аднак, павесілі надпісы, у якіх замест «ў» (”у” кароткага) паўсюль надрукавалі «у» з апострафам. Як гэтую літару называюць і праз які шрыфт яе надрукавалі — асобнае пытанне.
Фота Аляксея Лапіцкага

Да ўсяго гэтага можна дадаць абнаўленне вывесак з назвамі вуліц на дамах горада, якое праведзена асэнсавана з парушэннем заканадаўства.

А ў амаль падрыхтаванай да святкаванняў новай частцы горада адзіную беларускамоўную шыльду з назвай вуліцы па-беларуску зрабілі толькі з аднаго боку аднаго дома №3 па праспекце Ф.Скарыны ды, увага, на гаўбцы кватэры заяўніка, які ў сваім звароце прасіў улады выконваць патрабаванні адпаведнага беларускага закону.

Хто і што такім чынам хоча данесці да гараджан ці беларускай супольнасці? І ці насамрэч гэты мэсыдж адрасаваны беларусам?

Аднак, у гэтым, думаецца, няма нічога ні прыгожага, ні законнага ні, тым больш, святочнага. Ці не так?

Алесь Лета, фота Аляксея Лапіцкага, licviny.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Саўка
  • 2018-08-09 10:13:13
Зьявілася інфармацыя, што ў 2018-ым расейцы рыхтуюць ґвалтоўнае далучэньне Беларусі: http://www.narodnaja-partyja.org/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--fr--pg/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--bk--an--01/umaskverasplanavana.
Можа таму мясцовае чынавенства адчувае безадказнасьць перад намі?!..

Каментаваць