У 12 краінах прайшоў флэшмоб да юбілею Аршанскай бітвы

Яго ўдзельнікі фатаграфаваліся з плакатам "Russian army go home". Акцыя прымеркаваная да 500-годдзя Аршанскай бітвы.



Фота з сацыяльных сетак


Арганізатары флэшмобу матывавалі сваю акцыю так: "На Беларусі без усялякай згоды народу размяшчаюцца расійскія вайсковыя базы, тым самым адбываецца схаваная акупацыя нашай Радзімы. Каб выступіць супраць расійскіх вайсковых базаў на нашай зямлі, а таксама адзначыць знакамітую бітву, заклікаем правесці флэшмобы ў сваіх гарадох, сфатаграфаваўшыся з плакатам "RUSSIAN ARMY GO HOME". 

Як адзначае сайт forbelarus.org, акцыя адбылася ў 20 гарадах — Берліне, Брусэлі, Нью-Ёрку, Вільні, Празе, Львове ды іншых. Адзначыліся плакатамі і беларускія гарады — Мінск, Магілёў, Рэчыца, Шаркаўшчына, Маладзечна, Гомель, Барысаў.

euroradio.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: