
Першае выступленне духавога аркестра музвучылішча учора ў гарадскім амфітэатры сабрала каля паўтысячы чалавек. Гучалі факстроты, вальсы – творы, якія традыцыйна ўключаюцца ў рэпертуары духавых аркестраў.
Пра гэта “Рэгіянальнай газеце паведаміла дырэктар Палаца культуры Святлана Сарока.
Выступленні духавікоў на свежым паветры будуць праводзіцца штонядзелі да заканчэння летняга сезону.
Паводле rh.by