У Бабруйску судзяць пратэстоўцаў-галадоўнікаў

Бабруйскі суд пачаў разгляд адміністрацыйнай справы супраць чацьвярых сяброў Свабоднага прафсаюзу Беларускага.



Галадоўнікі Мікалай Жыбуль, Аляксандар Грамыка, Алег Шаўчэнка ды Аляксандар Варанкін у судзе


Паводле міліцэйскіх пратаколаў, Мікалай Жыбуль, Аляксандар Грамыка, Алег Шаўчэнка ды Аляксандар Варанкін правялі несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Пра дэталі абвінавачвання стане вядома з судовага пасяджэння.
 
 
Сёлета ў лістападзе актывісты-прафсаюзнікі праводзілі галадоўку пратэсту супраць незаконнага, як яны лічаць, звальнення з Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў. Звальненне звязваюць са сваім сяброўствам у незалежным прафсаюзе.
 
 
Спачатку прафсаюзнікі абвясцілі папераджальную галадоўку, якую трымалі два дні. Пасля невялікага перапынку на працягу пяці дзён, аднавіўшы галадоўку, патрабавалі, каб іх вярнулі на завод. Свайго не дамагліся, аднак, заяўляюць, што здолелі прыцягнуць увагу грамадскасці да парушэння правоў працоўных на заводзе паводле прафсаюзнай прыкметы.
 
 
Пачалі актывісты галадаць у будынку гарвыканкаму. Адтуль, як яны сцвярджалі, іх выгналі пры дапамозе міліцыі. У наступныя дні прафсаюзнікаў затрымлівалі, папярэджвалі аб недапушчальнасці правядзення несанкцыянаванай акцыі ды пагражалі штрафам. Была сустрэча з кіраўніком гарадской вертыкалі, якая скончылася безвынікова. Тым не менш, паводле актывістаў, у міліцыі, калі на іх складалі пратаколы, ім заявілі, што пытанне іхнага працаўладкавання знаходзіцца на кантролі ў старшыні гарадской выканаўчай улады. За прамінулы месяц ніхто з чыноўнікаў звольненым працаўнікам не патэлефанаваў.
 
 
Сваёй віны ўсе чацьвёра актывістаў не прызнаюць. Заяўляюць, што паступілі правільна, што наважыліся на галадоўку. Якім будзе вырак суду, прадказваць устрымліваюцца.
 
 
Фармальная прычына звальнення актывістаў прафсаюзу — непрацягненне непадаўжэнне працоўнага кантракту. Паводле заканадаўства, працадаўца можа не называць прычыну спынення працоўных адносінаў.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: