У Балгарыі аўтобус з беларускімі дзецьмі з'ехаў у кювет, пацярпелых няма

У Балгарыі аўтобус з беларускімі дзецьмі з'ехаў у кювет. Як паведамляе балгарскі рэсурс навінаў NewsBG.ru, ДТП здарылася 19 ліпеня прыблізна ў 7.00 на трасе Русе — Варна ў раёне вёскі Бызын. 



Пасажырскі аўтобус з балгарскімі нумарамі, які вёз 50 беларускіх дзяцей з курортнага горада Кітэн дадому, раптам з'ехаў з дарогі ў кювет. Ніхто не пацярпеў. 



Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцелю, грамадзяніну Балгарыі, стала дрэнна, з-за чаго ён страціў кіраванне. На месца НЗ былі накіраваныя тры брыгады хуткай дапамогі, пажарныя, ратавальнікі. Вадзіцель змешчаны ў бальніцу. Фірма-перавозчык дала іншы аўтобус, на якім дзеці адправіліся ў Беларусь. 



Прэс-цэнтр МУС Балгарыі (www.mvr.bg) пацвярджае, што ў выніку аварыі аўтобуса каля вёскі Бызын ніхто з дзяцей не пацярпеў. Пры гэтым грамадзянства дзяцей не ўдакладняецца. Ведамства таксама пацвярджае, што вадзіцель аўтобуса знаходзіцца на абследаванні ў бальніцы. Паліцыя высвятляе акалічнасці здарэння.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: