У Беларусі можа быць створана нацагенцтва па кантролі за якасцю адукацыі

У Беларусі можа быць створана нацыянальнае агенцтва па кантролі за якасцю адукацыі. Такое меркаванне выказаў 10 кастрычніка віцэ-прэм’ер Беларусі Анатоль Тозік на сумесным пасяджэнні рабочай групы, створанай для аналізу сістэмы адукацыі, і прэзідыума Рэспубліканскага савета рэктараў. На пасяджэнні абмяркоўваліся стан і перспектывы развіцця вышэйшай адукацыі. Мерапрыемства прайшло ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце. 



На думку Тозіка, пільнай увагі патрабуюць пытанні аптымізацыі сістэмы вышэйшай адукацыі і стварэння адукацыйна-навукова-вытворчых комплексаў з бесперапыннай сістэмай падрыхтоўкі, прагназавання патрэбнасці ў спецыялістах, эфектыўнасці сістэмы адбору абітурыентаў, павышэння адказнасці навуковых кіраўнікоў за падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

У ходзе пасяджэння Анатоль Тозік адзначыў: “Вышэйшая адукацыя па змесце павінна не толькі адпавядаць сучасным запытам грамадства, але і займаць папераджальную пазіцыю. Сёння ў вышэйшай школе сканцэнтраваны дастатковыя фінансавыя, матэрыяльна-тэхнічныя і кадравыя рэсурсы, якія неабходна эфектыўна выкарыстоўваць”.

Абмяркоўваліся таксама пытанні, якія датычацца павышэння канкурэнтаздольнасці і практыкаарыентаванасці нацыянальнага вышэйшай адукацыі, магчымасці правядзення пілотнага праекта па нарматыўным фінансаванню і ўдасканаленні механізму аплаты працы ў універсітэтах.

Удзельнікі нарады абмяняліся думкамі і выпрацавалі прапановы, якія дазволяць палепшыць сітуацыю ў вышэйшай школе.

БелаПАН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: