У Беларусі працягвае зніжацца рэальны памер прызначаных пенсій

У маі 2015 года рэальны памер прызначаных пенсій, разлічаных з улікам змянення індэкса спажывецкіх цэн на тавары і паслугі, у параўнанні з красавіком 2015 года знізіўся на 0,6%, у параўнанні з маем 2014 года — павялічыўся на 0,4%. Такія даныя апублікаваў Белстат. 



Зніжэнне рэальнай пенсіі назіраецца з пачатку года: у студзені — на 2% у параўнанні з папярэднім месяцам, лютым — на 1,4%, сакавіку — на 0,8%, красавіку — на 0,9%. 
 
 
У маі 2015 года сярэдні памер пенсій па ўзросце склаў 2 млн. 749,3 тыс. рублёў, па інваліднасці — 2 млн. 432,8 тыс. рублёў, у сувязі са стратай кармільца — 1 млн. 782,9 тыс. рублёў, сацыяльных пенсій — 1 млн. 335,7 тыс. рублёў. 
 
 
У органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў маі 2015 года на ўліку стаяла 2 млн. 573,4 тыс. пенсіянераў, сярэдні памер прызначаных ім пенсій склаў 2 млн. 659,8 тыс. рублёў, што ў 2,4 разу перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў.
 
 
Паводле БелаПАН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!