У Браціславе прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі (фота)

У сталіцы Славакіі Браціславе актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Хрысціянска-Дэмакратычнага Руху Славакіі правялі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі: як з тымі, хто адбывае турэмнае зняволенне, так і з тымі, хто быў зняволены на час Чэмпіянату свету па хакеі.



Падчас свайго візіту ў Славакію актывісты БХД мелі магчымасць паназіраць за правядзеннем выбарчай кампаніі ў Еўрапарламент, абмеркаваць са сваімі славацкімі калегамі знешнепалітычную палітычную сітуацыю, сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і рэпрэсіі напярэдадні і падчас ЧС-2014 у Менску.

 
 
 
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: