У Брэсце плануецца шэсце ў падтрымку ўкраінскага Еўрамайдана

Заяўку на правядзенне акцыі адправіў 2 снежня ў гарвыканкам старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Аб]яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Вуек.



Як паведаміў БелаПАН Вуек, мэта масавага мерапрыемства   выказаць салідарнасць з украінскім народам у яго імкненні жыць у Еўрасаюзе.

Гадзіннае шэсце плануецца ў цэнтры горада, колькасць удзельнікаў — да 15 чалавек. Падчас масавага мерапрыемства мяркуецца выкарыстанне адпаведных транспарантаў і лозунгаў.

"Мы падтрымліваем украінскі народ і яго жаданне быць разам з Еўропай, — сказаў Вуек. — Спадзяемся, што сітуацыя ва Украіне стане фактарам, які паўплывае на развіццё падзей у Беларусі ў дэмакратычны бок".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: