У Брэсцкай вобласці не хапае 800 лекараў

Пры гэтым у 14-ці лячэбных установах рэгіёна (пераважна у сельскай мясцовасці) увогуле няма дактароў. Так, у Ганцавіцкім раёне тры сельскія амбулаторыі засталіся без лекараў, у Маларыцкім — дзве. Акрамя таго, катастрафічна не хапае вузкіх спецыялістаў: некаторыя раёны вымушаныя абыходзіцца без свайго анколага, неўролага ці акуліста. У абласным цэнтры праблема пакуль не крытычная, але таксама мае нядобрую тэндэнцыю: паводле звестак з цэнтральнай гарадской паліклінікі, Брэст падаваў у ВНУ заяўку на 103 маладых спецыяліста, але аднак сюды атрымалі накіраванне толькі 68 чалавек.



Пры гэтым у 14-ці лячэбных установах рэгіёна (пераважна у сельскай мясцовасці) увогуле няма дактароў. Так, у Ганцавіцкім раёне тры сельскія амбулаторыі засталіся без лекараў, у Маларыцкім — дзве. Акрамя таго, катастрафічна не хапае вузкіх спецыялістаў: некаторыя раёны вымушаныя абыходзіцца без свайго анколага, неўролага ці акуліста. У абласным цэнтры праблема пакуль не крытычная, але таксама мае нядобрую тэндэнцыю: паводле звестак з цэнтральнай гарадской паліклінікі, Брэст падаваў у ВНУ заяўку на 103 маладых спецыяліста, але аднак сюды атрымалі накіраванне толькі 68 чалавек. Пакуль сітуацыю ратуюць лекары, якія працуюць па сумяшчальніцтву, а таксама спецыялісты-пенсіянеры.


Недахоп медычных кадраў кіраўніцтва тлумачыць тым, што каля дзесяці гадоў таму Міністэрства аховы здароўя рэзка зменшыў планы прыёму абітурыентаў у сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы медыцынскага профілю. У тыя гады колькасць першакурснікаў скарацілася ў 3 разы, а некаторыя медкаледжы былі зачыненыя.


Сітуацыю пачалі выпраўляць пяць гадоў таму, аднак на прэстыжы прафесіі адбіліся невысокія зарплаты лекараў. Заробак маладых спецыялістаў, што прыходзяць на працу адразу пасля вучобы ў ВНУ, складае каля двух мільёнаў рублёў. Прыкладна столькі ж атрымліваюць санітаркі без адукацыі, якія працуюць на паўтары стаўкі ў аддзяленнях з цяжкахворымі людзьмі. Што тычыцца медсястры без стажу працы, дык людзі гэтай спецыяльнасці атрымліваюць ад 1,5 да 3 мільёнаў рублёў, у залежнасці ад аддзялення, дзе яна працуе. Але ўсе гэтыя паказчыкі, як сярэдняя тэмпература па палаце, таму яна не адлюстроўвае сапраўдны стан фінансавання сістэмы аховы здароўя.


Паводле spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць