У Быхаўскім раёне невядомыя знішчылі возера, загінула ўся рыба

Разам са страчаным вадаёмам загінула вялікая колькасць рыбы.



Экалагічнае здарэнне ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці — каля вёскі Следзюкі невядомыя разбурылі дамбу на штучным возеры плошчай у гектар, у выніку чаго з вадаёму сышла ўся вада. Пустую чашу возера інспектары аховы жывёльнага і расліннага свету знайшлі 8 ліпеня. На дне асушанага вадаёма засталася рыба, якая загінула і пачала гніць, з-за чаго навокал стаяў неймаверны смурод.Усяго налічылі 2 072 асобіны срэбнага карася, а шкоду навакольнаму асяроддзю ацанілі ў 373 мільёны рублёў, паведамляе БелаПАН.

Невядомыя асобы, якія разбурылі дамбу, паведамілі мясцовым жыхарам, што нібыта выкупілі возера і маюць намер пашырыць яго плошчу да 5 га.

Па словах старшыні Следзюкоўскага сельсавета Жанны Кірылавай, нейкія людзі сапраўды мелі планы на гэтае возера і двойчы звярталіся да мясцовых уладаў, каб узяць яго ў арэнду, але ж у сельсавеце сказалі, што не маюць да вадаёма ніякага дачынення і таму на законных падставах яго ў арэнду не здадуць.

Старшыня сельсавета не ведае, з якой мэтай было знішчанае возера і загубленая рыба, бо браканьерства ў гэтым выпадку не відавочнае.

Крымінальную справу па факце здарэння пакуль не заводзілі, праверку праводзіць Быхаўскі РАУС.

Фота: bykhov.by
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: