У дзяржаўных і прыватных аптэках збіраюцца выраўняць цэны на лекі

Пра гэта 10 красавіка паведаміў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко.



Ён прадстаўляў змены ў закон аб лекавых сродках ды распавёў пра запланаваны "наступны крок" міністэрства аховы здароўя. Паводле слоў Жарко, прапануецца выраўняць цэны на лекі ў аптэках — дзяржаўных і прыватных. Міністр прызнае, што прыватнікі будуць незадаволеныя ўвядзеннем адзінай гандлёвай надбаўкі для ўсіх, але "да гэтага ўсё ідзе" і неўзабаве "ўнясуць прапанову".
 
Зразумела, што новаўвядзенне накіраванае на падтрымку дзяржаўных аптэк. Паводле слоў Васіля Жарко, іх рэнтабельнасць за першы квартал 2014 года склала толькі 1,2%.
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: