У Гомелі набірае абароты грамадзянская кампанія "Барані сваё"

Уласнікі прыватных дамоў, а таксама занепакоеныя ўшчыльненнем забудовы грамадзяне, імкнуцца бараніць свае правы супольна.



Паводле аднаго з каардынатараў кампаніі "Барані сваё" Кастуся Жукоўскага, галоўнае — гэта навучыць жыхароў больш актыўна бараніць свае правы на прыватную ўласнасць. 

— Паўсюль людзей "разводзяць" нахабна і злачынна. Прыходзяць і гавораць, што маюць адпаведную пастанову. Раз прыйшлі, два… І чалавек урэшце пагаджаецца. Чалавека фактычна бяруць зморам. Гэтая ініцыятыва падняла вялікі пласт праблемаў у грамадстве. Яны і раней былі відавочныя, але пра іх мала хто гаварыў. Калі людзі і надалей будуць самі па сабе, то нас задушаць. А калі мы збяромся разам, то мы пераможам.

Адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасці кампаніі "Барані сваё" стане перагляд генеральнага плана развіцця Гомеля да 2030 года, які практычна не пакідае шансу на захаванне гістарычнага аблічча горада.

Беларускае Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: