У Гомельскай вобласці зафіксавана 7 выпадкаў заражэння свіным грыпам

Паводле афіцыйнай інфармацыі на 28 студзеня, у Гомельскай вобласці зафіксавана ўжо 7 выпадкаў заражэння на свіны грып. Гаворка ідзе пра лабараторна пацверджаных выпадках выяўлення віруса H1N1. Смяротных выпадкаў пры гэтым не зафіксавана.



Як распавёў «КП» галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Гомельскай вобласці Аляксандр Тарасенка, свіны грып пацвердзіўся пры лабараторным даследаванні тых жыхароў вобласці, хто захварэў.

«Гэта 7 чалавек, якія захварэлі ці ўжо перанеслі вірус, — адзначыў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач. Сярод хворых — жыхары Добрушскага, Рагачоўскага раёнаў і Гомеля».

У той жа час галоўны ўрач Гомельскай абласной туберкулёзнай клінічнай бальніцы Аляксандр Шыраеў адказаў «КП», што на сённяшні дзень даказаных выпадкаў заражэння вірусам H1N1 сярод пацыентаў бальніцы няма.

Сярод жыхароў Гомельскай вобласці ходзяць чуткі пра некалькі памерлых ад свінога грыпу, якія хварэлі на пнеўманію, але гэтую інфармацыю афіцыйна не пацвярджаюць.

Нагадаем, ва Украіне ад «свінога грыпу» памерлі ўжо больш за 120 чалавек, у Расіі — больш за 100. Вірус H1N1 часта прыводзіць да ўскладнення ў выглядзе запалення лёгкіх.

«Камсамольская праўда ў Беларусі»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: