У грамадска-палітычным цэнтры ў Гомелі праходзіць ператрус

Міліцыя забірае адтуль камп'ютары.



8 красавіка ў грамадска-палітычным цэнтры ў Гомелі (на вуліцы Палескай, 52) праходзіць ператрус. Туды прыйшлі міліцыянеры з пастановай на ператрус і санкцыяй пракурора. Яны патлумачылі, што з IP-адраса, атрыманага абанентам па гэтым адрасе, нібыта, быў дасланы парнаграфічны ролік, была распачатая крымінальная справа. Праваахоўнікі забіраюць камп'ютарную тэхніку.

Міліцыя цікавіцца і праваабаронцам Леанідам Судаленкам, які ў ад'ездзе. Ператрус ідзе і на яго кватэры.

Вядома, што ў грамадска-палітычным цэнтры арэндавалі памяшканні шэраг грамадскіх арганізацый і рухаў.

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: