У Гродне міліцыянты ўчынілі аблаву на мясцовым рынку

У Гродне міліцыянты раніцай 3 лютага ўчынілі аблаву на гандляроў на мясцовым рынку «Паўднёвы». 



Як адзначыў каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» па Гродзеншчыне Мікола Баўсюк, у аблаве ўдзельнічае каля сотні сілавікоў.
 
 
«На рынку быў сёння аптовы дзень, і міліцыянты затрымліваюць усіх: хто што купіў, што прадаў — няважна. Складаюць нейкія дакументы, канфіскуюць тавар. Многія гандляры пазачынялі свае кропкі, і чакаюць, што будзе далей», — паведаміў Мікола Баўсюк.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!