У Гродзенскім Новым замку прэзентуюць аднайменны альманах

Літаратурны альманах “Новы Замак” — творчы праект гарадзенскіх творцаў — будзе прадстаўлены ў канферэнц-зале Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Яўхіма Карскага 21 сакавіка.



На старонках выдання змешчана паэзія і проза сяброў СБП.

Амаль палову кнігі аздобілі тэксты літаратараў, якія не ўваходзяць у прафесійныя творчыя саюзы, але жывуць на Гродзеншчыне і сваім густоўным мастацкім словам заўважна ўплываюць на сучасны беларускі літаратурны і культурны працэс.

Кампазіцыйна кніга падзелена на 5 частак — паэзія, проза, пераклады, крытыка (тут жа — край, дзённікі) і хроніка.

«Новы Замак» сабраў пад адной вокладкай прадстаўнікоў розных творчых пакаленняў, прыхільнікаў розных мастацка-эстэтычных традыцый, паэтаў, празаікаў, эсэістаў, літаратурных крытыкаў, перакладчыкаў. Сярод іх Сяргей Астравец, Данута Бічэль, Анатоль Брусевіч, Юрка Голуб, Міхась Губернатараў, Валянцін Дубатоўка, Ала Петрушкевіч, Юры Гумянюк, Аляксей Пяткевіч ды іншыя.

Разам з тым кніга атрымалася даволі маналітнай, паколькі ўсіх аўтараў аб’ядноўвае ўсведамленне непаўторнасці, унікальнасці сваёй малой айчыны — Краю над Нёманам.

А як вядома, рэгіянальны патрыятызм заўсёды быў тым надзейным падмуркам, на якім трымаецца кожная нацыянальная літаратура.

Пачатак імпрэзы 21 сакавіка ў 17:00.

www.t-styl.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: