У Капылі дазволілі пікет да Дня Канстытуцыі

У Капылі райвыканкам дазволіў правядзенне пікету да Дня Канстытуцыі. Заяўку на яго падаў каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віктар Дашкевіч.



"Падаў заяўку ў райвыканкам з нагоды Дня Канстытыцыі, бо Канстытуцыя ў нас не выконваецца, а некаторыя нават артыкулы парушаюцца, у асноўным прадстаўнікамі ўлады”, — адзначыў Віктар Дашкевіч.

Пікет пройдзе 14 сакавіка з 11:00 да 12:00 на стадыёне на фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: