У Магілёве падчас "Хвалі Салідарнасці" прайшла малітва за палітвязняў

"Хваля салідарнасці" паведаміла 25 лютага жыхарам Магілёва аб пакутах палітвязняў.



Сябры аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратя" і сябры іншых дэмакратычных арганізацый горада, якія далучыліся да іх, распаўсюджвалі улёткі, размаўлялі з людзьмі на вуліцы і ў транспарце.

У вечары у адным з храмаў горада адбылася малітва за здароўе палітвязняў.

Нагадаем, што марафон "Хваля Салідарнасці" пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску.

Акцыі ўжо прайшлі: ў БабруйскуСлонімеНаваполацку,БаранавічахВіцебскуСмаргоніЖлобінеСалігорскуМенску, Кобрыне і Полацку. Праглядзець мапу Хваля Салідарнасці — БХД можна тут.

Прэсавая служба БХД

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!