У Мінску супрацоўніка выдавецтва затрымалі за кашулю з лагатыпам “Азова”

Міраслава Лазоўскага чакае суд, падрабязнасці спарвы пакуль невядомыя.



Сёння ў 9.30 раніцы на станцыі метро “Кунцаўшчына” ў Мінску быў затрыманы супрацоўнік выдавецтва “Кнігазбор” Міраслаў Лазоўскі.

Як распавяла былая жонка Лазоўскага Ніна Шыдлоўская, Міраслаў збіраўся ехаць па працоўных справах і міліцыянты затрымалі яго, прычапіўшыся да сувенірнай майкі з надпісам “Азов”.

“У 9.30 раніцы ён ужо збіраўся ехаць па працоўных справах, спускаўся ў метро “Кунцаўшчына” і міліцыянты затрымалі яго, прычапіўшыся да сувенірнай майкі з надпісам “Азов”. Яго ж, адпаведна, там павялі ў пункт дагляду і кніжкі, якія знаходзіліся ў яго торбе, а менавіта некалькі асобнікаў Віктара Касько “Час збіраць косці” і метрапалітэнаўскія міліцыянты чамусьці палічылі гэта падрыўной літаратурай”.

Зараз Міраслаў Лазоўскі знаходзіцца ў адзяленні міліцыі па ахове мінскага метрапалітэна, якое знаходзіцца на праспекце Незалежнасці 6. Пазней яго перавядуць у суд, ў чым вінавацяць — яшчэ невядома, каментуе Ніна Шыдлоўская.

“Відавочна, нам яшчэ не сказалі, што яму пагражае. Толькі, што яго сёння перададуць у суд па месцы правапарушэння. Якое правапарушэнне – нам не сказалі. Мы можам пакуль што толькі здагадвацца — хуліганства, ці яшчэ што-небудзь, ці ўвогуле адміністратыўнае. Але легальных юрыдычных падстаў для затрымання, канешне ж, не было”, — мяркуе яна.

“Азоў” — адно з парамілітарных фарміраванняў, якое ўдзельнічае ў антытэрарыстычнай аперацыі на тэрыторыі усходняй Украіны.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: