У Менску прадставілі праект помніка Алесю Чаркашыну

У Менску прадставілі праект помніка Алесю Чаркашыну. У Менску БХД арганізавала вечарыну памяці Алеся Чаркашына. Выступілі Мікола Статкевіч, Аляксей Янукевіч, Вячаслаў Сіўчык, Вольга Мікалайчык, Алесь Макаеў.



Гэнік Лойка прадставіў праект помніка. Алесь Пушкін — партрэты Алеся, намаляваныя ў зоне АТО.

Быў арганізаваны збор сродкаў для сям'і Алеся і на помнік яму, які мае быць усталяваны на могілках на гадавіну смерці Алеся, у жніўні.

Спявалі Зміцер Вайцюшкевіч, Андрэй Мельнікаў, Зміцер Захарэвіч і Арцём Сітнікаў. Людзей была поўная заля.

Вёў вечарыну сустаршыня БХД Павел Севярынец.

Паводле: БХД

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Аляксей Хадыка
  • 2016-03-04 22:33:47
Маефатаздымкі з вечарыны памяці глядзіце тут: https://www.facebook.com/photo.php?fbid=744519935648597&set=pcb.744524538981470&type=3&theate
  • Аляксей Хадыка
  • 2016-03-04 22:35:41
Вядоўца сустрэчы, арганізаванай беларускімі хрысціянскімі дэмакратамі, Павал Севярынец, напачатку і напрыканцы падкрэсліў: гэта не апошняе мерапрыемства ў гонар памяці загінулага героя. Будуць яшчэ
канцэрты, сустрэчы, выезд з музыкамі ў Кіеў. На іх, як і на дэмакратычных мітынгах бліжэйшага часу, будзе весціся збор сродкаў для ўзвядзення годнага помніка на магіле Чаркашына. Да гадавіны смерці,
напрыканцы жніўня 2016. Каб быў не горшы, чым той, якім ушанавалі памяць Жызнеўскага. Амаль палова неабходнага ўжо сабрана, але варта яшчэ падтрымаць бацькоў Алеся, людзей небагатых.

Як ахвяравацца? Вельмі проста. Альбо прыходзіць на падобныя сустрэчы і мітынгі, і дапамагаць гатоўкаю. Альбо знайсці ў сацсетках Ігара Чаркашына, брата Алеся, ці Паўла Севярынца, каб атрымаць ад іх
рэквізіты спецыяльнай карткі, на якія сродкі збіраюцца электронным чынам.
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: