У Пінску падлічваюць шкоду, нанесеную камунальнікамі могілкам

На старажытных каталіцкіх могілках у Пінску падлічваюць шкоду, зробленую камунальнікамі ў канцы студзеня пры “санітарных працах. Тады рабочыя, абсякаючы галлё з дрэў, апаганілі 15 пахаванняў.



На старажытных каталіцкіх могілках у Пінску падлічваюць шкоду, зробленую камунальнікамі ў канцы студзеня пры “санітарных працах. Тады рабочыя, абсякаючы галлё з дрэў, апаганілі 15 пахаванняў.

Сваю віну чыноўнікі прызналі і прынеслі прабачэнні. У сувязі з тым, што ў момант разбіральніцтва выпаў снег і схаваў пашкоджанні, было вырашана ў першыя дні пасля яго сыходу праверыць надмагільныя пліты і крыжы. Камунальнікі запэўнілі, што ўсё выправяць, але краязнаўца Эдвард Злобін нагадвае, што ўжо пяць гадоў не могуць знайсці ахоўніка могілак і правесці тэлефон для аператыўнага рэагавання:
 
— Улады абяцалі, што будзе ахоўнік на могілках і будзе праведзены тэлефон. Першы інцыдэнт адбыўся яшчэ ў 2009 ці 2010 годзе. Тады выхаванцы Дома сірот разбілі 27 помнікаў. Зараз усталяваны рэжым, калі няма праходу і зачыняюцца вароты.
 
Плануецца, што пры надыходзе цяпла на могілках будзе праведзена некалькі акцый па іх упарадкаванню. Усе зафіксаваныя пашкоджанні перададуць камунальнікам.

Паводле Радыё "Рацыя"
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць