У пасланні «Гораду і свету» Папа заклікаў да міру ў свеце і маліцца за «ўмілаваную Украіну»

З традыцыйным Велікодным пасланнем «Urbi et Orbi» — «Гораду і свету» — 5 красавіка па заканчэнні святочнай Імшы звярнуўся да вернікаў свету Папа Францішак з цэнтральнай лоджыі базылікі Святога Пятра ў Рыме.



У сваім звароце Пантыфік прасіў міру для Сірыі і Іраку, «каб там змоўкла зброя і аднавілася добрае суіснаванне паміж рознымі групамі», а міжнародная супольнасць аказала дапамогу гэтым краінам. Тата таксама прасіў, каб паміж ізраільцянамі і палестынцамі зарадзілася культура сустрэчы і аднавіўся міратворчы працэс, мір для Лівіі, «каб спынілася абсурднае кровапраліцце і ўсякі варварскі гвалт», і Емена.

Акрамя таго, Папа заклікаў маліць у Уваскрослага Госпада дару міру для Нігерыі, Паўднёвага Судана, розных рэгіёнаў Судана і Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, узносіць бесперапынную малітву аб загінуўшых студэнтах у Кеніі, каб здабыла мір і надзею «ўмілаваная Украіна». Таксама ён даверыў Госпаду дагавор, дасягнуты ў Лазане, каб ён наблізіў больш бяспечны і братэрскі мір.

Мір і свабоды прасіў Папа для мноства мужчын і жанчын, якія падвяргаюцца новым і старым формам рабства, для ахвяраў наркагандляроў, для занядбаных, зняволеных, бедных і мігрантаў, для хворых і пакутуючых, для дзяцей, асабліва тых, якія падвяргаюцца гвалту, для тых, хто знаходзіцца ў смутку; «Для ўсіх людзей добрай волі, — няхай дойдзе да іх суцяшаючы голас Госпада Ісуса: ‘Мір вам!’».

«Свет прапануе нам узвысіць сябе любой цаной, супернічаць, прымусіць сябе шанаваць… Але хрысціяне, па ласцы памерлага і ўваскрослага Хрыста, з’яўляюцца парасткамі іншай чалавечнасці, у якой мы стараемся жыць у служэнні адно аднаму, будучы не пагардлівымі, а адкрытымі і паважлівымі. Гэта не слабасць, а сапраўдная моц! Той, хто носіць у сабе моц Бога, Яго любоў і справядлівасць, не мае патрэбы ў дапамозе гвалту, але кажа і дзейнічае моцай ісціны, прыгажосці і любові», — адзначыў Пантыфік.

krynica.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: