У Празе – дзве прэзентацыі «Люблю Беларусь» Севярынца па-чэшску

11 і 12 снежня ў Празе пройдуць прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца «Люблю Беларусь» на чэшскай мове.



Пераклад ажыццявіла чэская хрысціянка Святлана Вранава, дапамаглі з выданнем беларуская суполка «Пагоня», чэскі ПЭН-цэнтр, Мэрыя Прагі, грамадзкія арганізацыі і чэскія хрысціянскія дэмакраты.
 
 
У чацвер, 11 снежня, а 19.00 прэзентацыя пройдзе ў Доме нацыянальных меншасцяў (вул. Воцэлава, 602/3), а ў пятніцу 12 снежня - а 18.00 у «Беларускай клюбоўні» (вул. 5 траўня, 1043/32, 4 Нусле), паведамляе krynitsa.info.
 
 
Прэзентацыі пройдуць з удзелам аўтара, Паўла Севярынца, вядучых чэскіх палітыкаў — Карэла Шварцэнберга, Паўла Белабрадэка, Яраміра Штэтына, Паўла Свобады, лідэраў беларускай эміграцыі і, канечне, цудоўнай перакладчыцы-беларусісткі Святланы Вранавай.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць