У Расіі затрымалі кантрабандную рыбу, якую прывезлі з Беларусі

У Расіі затрымалі кантрабандную рыбу, якую прывезлі з Беларусі. Як інфармуе прэс-служба "Рассельгаснагляду", салёная марожаная рыбная прадукцыя — невядомага паходжання.



 Яе спрабавалі ўвезці на расійскую тэрыторыю пад выглядам прадукцыі, выпрацаванай беларускім прыватным гандлёва-вытворчым унітарным прадпрыемствам "Райчонак".
 
 
Расіяне звязаліся са згаданым прадпрыемствам і высветлілі, што падобны від прадукцыі яно не выпускае і ў апошнія два гады ў Расію не рабіла паставак. Мяркуецца, што фальсіфікацыяй займаюцца нейкія гаспадарчыя суб'екты на тэрыторыі Беларусі. "Рассельгаснагляд" накіравала зварот у "Расспажыўнагляд" аб выяўленні і выманні дадзенай прадукцыі з гандлёвых сетак.
 
 
Паводле "Еўрарадыё"

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць