У шахце "Беларуськалія" пры абвале загінуў праходчык

Другі з траўмамі трапіў у лякарню.



Надзвычайнае здарэнне адбылося ў шахце ААТ "Беларуськалій" у суботу, 25 красавіка. Пры абвале пароды адзін праходчык загінуў, а другі з траўмамі быў дастаўлены ў лякарню, перадае interfax.by.

Парода абвалілася на глыбіні 264 метры. Сігнал ратавальнікам паступіў у 15.38. Паведамляецца, што загінуламу праходчыку было 37 гадоў, шпіталізаванаму з траўмамі рознай ступені цяжкасці — 45.

Прычына абвальвання высвятляецца.

euroradio.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць